Веласпорт развіваюць энтузіясты: рэпорт з маўнцінбайка

20 октября 2011 //
image

Веласпорт у Гродне і краіне развіваецца, галоўным чынам, намаганнямі энтузіястаў.

У гэтым пераканаўся наш карэспандэнт, які 16 кастрычніка наведаў Адкрыты чэмпіянат Гарадзенскай вобласці па маўнцінбайку (ангельск. mountain bike — горны ровар).

Спаборніцтвы адбываліся на сцежцы здароўя ў лесапарку “Пышкі” пад патранажам Упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

— Гэта традыцыйны, штогадовы чэмпіянат, у якім удзельнічаюць галоўным чынам навучэнцы спартыўных школаў 90-х гадоў нараджэння – распавядае нам галоўны суддзя спаборніцтваў Іван Найдзёнаў.

Ён адзначае, што дзякуючы адчыненай формуле чэмпіянату ў апошнія тры гады сярод удзельнікаў назіраецца прыток спартоўцаў-аматараў.

—  Усіх дзеляць па ўзроставых катэгорыях, ад чаго залежыць складанасць трасы. Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць разам, але вынікі залічваюцца  паасобку – тлумачыць наш суразмоўца прынцып арганізацыі спаборніцтваў.

Суддзя не хавае, што веласпорт перажывае ў Гродне і краіне не найлепшыя часы.

— Ёсць праблемы ў фінансаванні, прыходзіцца спраўляцца саматугам – падкрэслівае ён і раіць паразмаўляць з удзельнікамі спаборніцтваў.

Для мяне гэта не проста забаўка – заяўляе Яўген Каралёк, які разам з трэнерам старанна правярае перад стартам свайго “жалезнага сябра”.

image

 

Ён займаецца веласпортам у СДзЮШАР №1 г.Гродна ужо чатыры гады і ўваходзіць у зборную вобласці.

Яўген неадначасова выйграваў спаборніцтвы і хоча звязаць сваё жыццё з прафесійным спортам.

– Бацькі і сябры мяне падтрымліваюць, вось толькі ў школе не надта задаволеныя маімі поспехамі – прызнае малады спартовец.

— Настаўнікі не ідуць насустрач такім дзецям,  бо лічаць што гэта не сур’ёзна – са шкадаваннем тлумачыць трэнер Яўгена Міхаіл Панасік.

У яго выклікае яшчэ большае неразуменне адсутнасць належнай увагі да веласпорту з боку дзяржавы.

— Усё трымаецца, у асноўным, на голым запале трэнераў і спартоўцаў і, вядома, кладзецца фінансавым цяжарам на плечы бацькоў – кажа Міхаіл Панасік.

Ён прызнае, што жыве і працуе дзеля спорту і ўскладае надзеі не толькі на Жэню, але і на яго брата, Сяргея Каралька.

— Хлопцы з’яўляюцца аднымі з мацнейшых веласіпедыстаў краіны сярод юніёраў – хваліцца трэнер.

Веласпорт у Беларусі развіваецца павольна, не хапае сродкаў на самае неабходнае. Таму перспектыўныя спартоўцы вымушаныя пераходзіць у замежныя спортклубы – адзначае ў размове з намі Алена Драздова.

Алена — майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіёнка і срэбны прызёр у велагонцы на Параалімпіядзе ў Пекіне 2008 – прыехала ў “Пышкі”, каб прыняць удзел у гонцы і падтрымаць маладых калегаў.

image

Трэба больш заахвочваць моладзь займацца актыўнымі відамі спорту і дзяржава павінна звяртаць на гэта больш увагі – лічыць славутая спартоўка.

Барацьба на трасе ў “Пышках” у мінулую нядзелю была вельмі зацятая.

Не абыйшлося без пабітых каленаў і паламаных веласіпедаў, таму ніхто не застаўся абыякавым да спартовага відовішча.

Вылучаныя з каля 60 удзельнікаў пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаныя грашовым прызамі і правам прадстаўляць Гродзенскую вобласць на чэмпіянаце Беларусі па маўнцінбайку, які адбудзецца 21-23 кастрычніка ў Барысаве.

image

«Твой Стыль» — Сяргей Якуцэвіч-Драздоўскі

 

Результаты соревнований

Пышки — 4,5 км Младшие девушки (1997 — 1998 г.р.)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Куделя Анастасия 1998 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 1 18:25
Милевская Алеся 1997 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 2 20:55
Пышки — 6 км Младшие юноши (1997 — 1998 г.р.)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Королек Сергей 1997 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 1 18:25
Комар Влад 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 2 18:55
Кучко Кирилл 1999 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 3 19:15
Новикевич Дмитрий 1999 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 4 20:55
Король Владислав 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 5 21:15
Радионов Даник 2001 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 6 21:40
Лисовский Александр 1999 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 7 22:25
Франк Александр 1999 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 8 23:10
Крот Владислав 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 9 23:55
Качан Денис 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 10 24:20
Катович Максим 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 11 24:35
Ткаченко Максим 2001 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 12 24:40
Урбанович Артем 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 13 25:05
Есько Илья 1999 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 14 25:15
Пилюткевич Влад 1999 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 15 25:25
Еремин Марк 1998 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 16 25:40
Каминский Алексей 2000 Гродно УФКСиТ СДЮШОР-1 17 25:55
Логонов Максим 2000 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 18 26:30
Зарубин Дмитрий 2000 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 19 27:20
Галабурда Радион 2000 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 20 27:50
Пышки — 6 км Девушки (1995 — 1996 г.р.)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Пилипенко Диана 1995 Гродно ОФКСиТ СДЮШОР-1 1 21:30
Яроцкая Татьяна 1996 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 2 23:52
Пышки — 8 км Юноши (1995 — 1996 г.р.)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Шитик Павел 1995 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 1 23:20
Ковалевский Егор 1996 Гродно ОФКСиТ СДЮШОР-1 2 25:07
Королек Евгений 1996 Гродно ОФКСиТ СДЮШОР-1 3 28:20
Середа Эдгард 1995 Гродно ВелоГродно 4 28:25
Кухарчик Артем 1996 Гродно ОФКСиТ СДЮШОР-1 5 28:32
Пышки — 6 км Юниорки (1993 — 1994 г.р.)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Алексеева Екатерина 1994 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 1 25:55
Пышки — 10 км Юниоры (1993 — 1994 г.р.)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Сороковиков Влад 1993 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 1 31:10
Гиль Александр 1993 Гродно ОФКСиТ ЦСДЮШОР»Неман» 2 35:03
Пышки — 8 км Женщины (1992 г.р. и старше)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Дроздова Елена 1984 Гродно СКФПБ ЦСДЮШОР»Неман» 1 25:12
Пышки — 12 км Мужчины (1992 г.р. и старше)
Фамилия, Имя Год рожд. Город Ведомство Школа Место Результат
Мурыгин Андрей 1979 Гродно ВелоГродно 1 31:35
Мурыгин Виктор 1975 Гродно ВелоГродно 2 32:15
Никулин Сергей 1977 Гродно ВелоГродно 3 32:30
Копать Сергей 1988 Гродно ВелоГродно 4 35:20
Гл.судья, 1 кат. И.И.Найдёнов
Гл.секретарь, НК О.А.Перегудова

Комментарии

Комментариев к записи: 1

  1. velik at 21:39

    Захватывающие были соревнования, особенно в младших категориях.
    На старте настоящих «муравейник» из молодых спортсменов, и каждый хочет быть первым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика