Трэці сезон «Крэсавых марафонаў» адкрыты

03 мая 2011 //

Велагонкі па Кнышынскай пушчы адкрылі трэці сезон «Крэсавых марафонаў» – каля 250 роварнікаў стартавалі з плошчы перад Драматычным тэатрам у Беластоку. У велагонках удзел бралі як прафесіяналы, так і аматары.

Удзельнікі пераехалі 67 кіламетраў сярод дзікай прыроды Кнышынскай пушчы. Першы на фініш прыехаў літвін Манікус Домас. Як адзначыў Міраслаў Барэй, арганізатар «Крэсавых марафонаў», з гэтага года, цыкл будзе праводзіцца не толькі ў Польшчы:

Ужо два гады прыязджаюць удзельнікі спаборніцтваў з Беларусі і Літвы. З Беларусі прыязджала група каля 30 чалавек. У самой Беларусі дагэтуль такія мерапрыемствы не праходзілі і нашы сябры з Беларусі зацікаўленыя нашымі спаборніцтвамі вырашылі падобныя арганізаваць у сябе і запрасіць нас. Гэтае мерапрыемства адбудзецца 24 ліпеня пад Гроднам у Сапоцкіне.

Лепшым сярод удзельнікаў з Беларусі быў Віктар Мурыгін з Гродна, які прыехаў 18-м. «Крэсавы марафон» складаецца з 10 этапаў. Наступныя велагонкі пройдуць 22 мая на Літве ў Друскініках.Чарговыя спаборніцтвы – між іншым у Нараўцы, Саколцы, Аўгустове ці Міхалове.

Радыё Рацыя

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика