У Гродне прайшоў шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты”. Першым прыехаў лідэр агульнага заліку

15 августа 2016 //

get_img 3 верстыШосты этап кубка Гродно па крос-кантры «Тры вярсты» прайшоў 14 ліпеня ў Пышках. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 70 раварыстаў.  Дарослым удзельнікам трэба было пераадолець тры кругі па 18 кіламетраў. Дзецям — усяго адзін круг.

З першых кіламетраў дыстанцыі гонка атрымалася напружанай. Чацвёрка лідэраў з’ехала ад астатніх гоншчыкаў, і вялі барацьбу паміж сабой да самых апошніх метраў дыстанцыі. У выніку ўсё вырашылася на апошніх хвілінах гонкі. У спрынтарскай разборцы мацнейшым аказаўся лідар агульнага заліку — Андрэй Мурыгін, другім прыйшоў да фінішу Леанід Шумелёў,  а трэцім  — Ягор Прасвірын.

Пасля этапа удзельнікі гонкі ў чарговы раз падзякавалі арганізатара спаборніцтваў — Сяргея Нікуліна. Менавіта на гэтым чалавеку трымаецца развіццё крос-кантры ў рэгіёне.

«У цэлым прайшло ўсё добра, толькі нечакана для мяне, удзельнікам было цяжка, хоць траса на маю думку не моцна складаная. Шкада толькі, што ў мяне сілаў не хапіла, каб праехаць усю дыстанцыю, дала сябе ведаць стомленасць, якая накапілася за час падрыхтоўкі этапу, ды і «Суседзi», напэўна, яшчэ гукаюцца», — сказаў Сяргей «Твайму Стылю«.

Да завяршэння кубка  па крос-кантры засталося ўсяго два этапы. Наступныя пройдуць 28-га жніўня ў раёне Зарыца, а 25-га верасня ў Слоніме.

Крынiца: Твой Стыль

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика