Роварны рух на Гродзеншчыне робіцца ўсё больш папулярным

27 июля 2011 //
imageУ першым роварным марафоне “Суседзі” па ваколіцах Аўгустоўскага канала прынялі ўдзел больш за 150 раварыстаў з Беларусі і Польшчы. Па меркаванні арганізатараў і ўдзельнікаў марафон атрымаўся вельмі ўдалым. Чым жа першы блін атрымаўся такім смачным?

Найперш вельмі зладжана спрацавала каманда арганізатараў і валантэраў, лічыць Ваня Найдзёнаў, галоўны суддзя і адзін з арганізатараў марафону, ідэю якога гродзенскія раварысты распрацоўвалі разам з адміністрацыяй гродзенскага раёна ў асобе начальніка аддзела спорту і турызму Віктара Саламы.

Падчас марафону працавала адмысловая каманда валантэраў. Частка з іх стаяла на “буфеце“, зладжанага на ўчастку трасы марафону, і падавала ваду праязджаючым раварыстам.

image

Таксама пасля сканчэння марафону ўсім удзельнікам валантэры раздавалі гарачую ежу, якую спансараваў клуб “Флінт”. Прыемным момантам для ўдзельнікаў сталася таксама адсутнасць унёску – звычайна на марафонах раварысты за ўдзел плацяць

Меркаванні ўдзельнікаў by twojstyl

Яшчэ адной перавагай марафону “Суседзі” раварысты лічаць маляўнічыя краявіды ваколіц Аўгустоўскага каналу. Некаторыя ўдзельнікі параўновалі гродзенскі марафон з Налібоцкім. Траса на ім большая, аднак больш аднастайная, мяркуе раварыст з Мінска Дзіма, які не першы раз удзельнічае ў марафонах:

Траса тут добрая, укатаныя лясныя дарожкі. Такое адчуванне, што ўвесь пясок з Беларусі завезлі сюды. На Налібоках шмат грэйдэру (пясчаная дарога), а тут траса больш разнастайная – лес, вада.

Марафон “Суседзі” лічыцца адносна маленькім – 30 кіламетраў для аматараў і 65 для падрыхтаваных раварыстаў, таму раварысты на невялікай трасе адразу ірвуцца наперад у адрозненне ад доўгіх трасаў, мяркуе Паша з Гродна, валантэр, пастаяны ўдзельнік роварных марафонаў:

Там, дзе вялікія дыстанцыі, напрыклад, 200 кіламетраў у Налібоках, лідэры звычайна едуць у адной камандзе з самага пачатку. І дзесьці за кіламетраў 20 да фінішу разыгрываюць фініш. То бок вырываюцца наперад, калі ўжо пачынаецца сапраўдная гонка.

З 159 раварыстаў у марафоне ўдзельнічала 23 жанчыны, да фінішу даехалі не ўсе. З узельнікаў вылучалася сям’я раварыстаў, якая прыехала на марафон з маленькім паўтарагадовым дзіцёнкам. Як маладая мама Марына рашылася прыехаць з Мінска на гродзенскі марафон з маленькай дачкой?

Маладая мама з дзіцёнкам by twojstyl

image

Два хлопцы Коля і Валера прыехалі на марафон на ровары-тандэме – па іх словах, хуткасць на такім ровары значна павялічваецца, адпаведна павышаецца і шанец перамагчы

image

У Беларусі такія ровары з’яўляюцца рэдка, хоць на іх вельмі зручна ездзіць, напрыклад, сям’ёй, лічыць Валера.

Сярод беларускіх і польскіх удзельнікаў марафону апынуўся адзін раварыст з Іспаніі. Якім чынам Віктор Беленгер Карраска апынуўся на Аўгустоўскім канале?

Удзельнік з Іспаніі by twojstyl

Арганізатар з польскага боку, які ладзіць у Польшчы “Марафоны Крэсовыя”, Мірэк Барэй застаўся вельмі задаволеным марафонам:

Усё было вельмі добра арганізавана. Сапраўды не відаць, што гэта быў першы раз. Мы знаходзімся над Аўгустоўскім каналам у прыгожым месцы, столькі атрыкцыяў. Шкада, што мы гэтак ненадоўга прыехалі. Думаю, што гэта будзе неапошні марафон і ў наступным годзе мы зноў сюды прыедзем.

Мирослав Барэй (Белосток) — марафон «Суседзі» by VELO Grodno

З польскага боку ўдзельнічала ў марафоне каля 30 раварыстаў. Разам з імі прыехала група падтрымкі – бацькі, сябры. Па словах Вані Найдзёнава, каля 40% прызавых месцаў атрымалі палякі. У Польшчы ёсць адмысловыя школы, дзе дзеці займаюцца роварным спортам, дарослыя мэтанакіравана займаюцца веласпортам — гэтым можна патлумачыць поспех польскай дэлегацыі.

image

Роварны марафон “Суседзі” Мікіта Рагачоў, пастаянны ўдзельнік Крытычнай масы і Бардзюрных пятніцаў, разглядае як магчымасць прасоўваць роварны рух у Гродне побач з іншымі роварнымі акцыямі:

Калі б гадоў 5 правялі сённяшні маарфон, то прыехала б усяго некалькі дзясяткаў чалавек. А зараз была добрая рэклама, папярэднія акцыі з удзелам раварыстаў – і на марафон прыехала больш за паўсютню людзей.

Віктар Салама, начальнік аддзела спорту і турызму гродзенскага раёна, кажа, што марафон “Суседзі” задумваўся як традыцыйнае мерапрыемства:

Гэта як фішка Аўгустоўскага канала, менавіта для таго, каб сустракаліся суседзі, бо месца харошае, ідэя харошая, а ахвотных удзельнічаць вельмі шмат. У наступным годзе будзе яшчэ лепш.

Виктор Солома — марафон «Суседзі» by VELO Grodno

«Твой Стыль» http://www.t-styl.info/by/106/lifestyle/5901

Відэа з марафону

Комментарии

Комментариев к записи: 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика