На ровары па паграніччы. За ўражаннямі і прызамі

06 мая 2012 //
imageГарадзенскія раварысты бяруць удзел у Maratonе Kresowym. Чацьвёрты сезон гэтага аматарскага веламарафона стартаваў 1 траўня ў Беластоку.

Пры слове “марафон” адразу ж уяўляецца адзінокі чалавек, які з апошніх сілаў адольвае дыстанцыю ў 42 км. Але ж марафоны бываюць і раваровыя (як прафесійныя, так і аматарскія).

Аматарскія марафоны даўно папулярныя ў свеце, бо адкрытыя для ўсіх ахвотных. Удзел у такіх спаборніцтвах бяруць самыя розныя людзі: ад прафесіяналаў да аматараў веласпорту, ад дарослых да дзяцей. Для іх прадугледжваюцца як мінімум 2 дыстанцыі: вялікая ў 60-70 км і малая — каля 30 км. Калі ў іх бяруць удзел спартоўцы, робяцца стартавыя калідоры: напачатку выязджаюць прафесіяналы, а ўжо праз некалькі хвілін аматары. Выключеннем з’яўляюцца афіцыйныя мерапрыемствы Міжнароднага Саюза Веласіпедыстаў, куды аматары не дапускаюцца.

Першы сезон Maratonu Kresowego адбыўся ў 2009 годзе. З тых часоў яны аб’ядноўваюць удзельнікаў з трох краін: Польшчы, Беларусі і Літвы. Спаборніцтвы праходзяць на тэрыторыі Падляскага ваяводства Польшчы, Гарадзеншчыны і ваколіц Друскенікаў. У 2012 годзе марафон складаецца з 11 этапаў, адзін з якіх пройдзе на Аўгустоўскім канале.

Каб забяспечыць удзел людзей рознага ўзроўню, арганізатары прапануюць у гэтым годзе 16 катэгорый ацэнкі вынікаў, якія адрозніваюцца па дыстанцыях (60 км ці 30 км), полу і ўзросту ўдзельнікаў, які не абмежаваны. Напрыклад, жанчына да 30 год на вялікай дыстанцыі, ці хлопчык да 14 год на малой і г.д. Сістэма працуе такім чынам, што калі вы на фініш ў агульнай масе людзей прыехалі нават 100-ым, то ўсё роўна можаце аказацца 1-ым… у сваёй катэгорыі.

На кожным з этапаў раварыст атрымлівае балы, якія сумуюцца ў канцы года, што вызначае самага хуткага раварыста (у сваёй катэгорыі). Для аматараў веласпаборніцтваў не абавязкова прымаць удзел ва ўсіх этапах. Еўрапейская дэмакратычнасць праявілася і ў падліку: да разгляду прымаюцца толькі шэсць лепшых вынікаў з адзінаццаці.

У Беластоцкім марафоне 1 траўня фінішавалі 53 веласіпедысты з Беларусі, большасць з якіх (прыкладна 40 чалавек) была з Гродна (у склад гарадзенскай каманды ўвайшлі раварысты ад 7 да 50 год).

image

Гарадзенская каманда велааматараў сфармавалася 4 гады таму і распачала ўдзел у Maratony Kresowe ад першага сезону. З цягам часу ў камандзе вылучыўся касцяк з 10-15 чалавек, якія рыхтуюцца і ўдзельнічаюць дзеля перамогі, але большасць гарадзенскіх раварыстаў едзе дзеля стасункаў і адпачынку.

“Для нашай каманды – вынікі не галоўнае. Марафон — гэта не проста спаборніцтва. Удзел у такім мерапрыемстве — гэта добрая кампанія, сумесныя падрыхтоўка і адпачынак. Кожны, хто хоча прыняць удзел у марафоне, можа не баяцца выехаць на трасу з больш прафесійнымі веласіпедыстамі. Праехаць дыстанцыю да канца – гэта таксама дасягненне, прыемна адчуваць пасля фінішу, што ты асіліў усю дыстанцыю” – распавядае Іван Найдзёнаў, адзін з удзельнікаў і арганізатар марафону “Суседзі” у Беларусі.

Гродзенскі “касцяк” часта займае прызавыя месцы. Так, Сяргей Арбузаў (45 год) па выніках 2011 г. стаў лепшым у сваёй катэгорыі. Былі прызавыя месцы і сярод жанчын. Самы дарослы гарадзенскі ўдзельнік Беластоцкага марафону ў гэтым годзе Юрый Котаў, заняў 3 месца ў сваёй катэгорыі.

Самымі ж маладымі з гарадзенцаў былі дванаццацігадовы Ягор і васьмігадовая Маша Берднікавы. Першую ў сваім жыцці 30-кіламетровую дыстанцыю Маша праехала побач з татам. Маці, Таццяна, падтрымлівала дух старэйшага сына:

“Мае ўражанні ў большай сваёй ступені былі атрыманы не ад спаборніцтва, бо ў маім выпадку яго не было, а ад назірання і маральнай падтрымкі маіх дзетак на малым марафоне (30 км), які для іх быў гіганцкі. Падцвердзілася, што такія выпрабаванні акцэнтуюць як слабыя, так і моцныя бакі людзей (у дадзеным выпадку, як дзяцей, так і бацькоў), ды і, наогул, сутнасць чалавека вельмі адлюстроўваецца на характары яго язды, асабліва ў калектыве. Так што ў плане пазнання сваіх дзяцей і яднання з імі, мерапрыемства для мяне прайшло вельмі плённа!»

imageimage

image

Сямігадовы Антоні Сокул — самы малодшы ўдзельнік

Ахвотныя ўпершыню паспрабаваць свае сілы ў скарэнні дыстанцыі могуць ужо планаваць свой удзел у марафоне “Суседзі” (шосты этап Maratony Kresowe-2012), які пройдзе 21 чэрвеня каля Гродна.

Для старту ў турніры трэба мець свае ровар і велашлем. Форма адзення можа быць любой. Не мае значэння і тое, які ў вас ровар. Але трэба ўлічваць, што траса ідзе па бездарожжы і вы будзеце ехаць па лясах, палях, пясках. Таму, калі пасля першых спаборніцтваў вы захочаце і далей прымаць удзел у веламарафонах, трэба будзе абзавесціся роварам з лепшай праходнасцю (горны, псеўдагорны).

Крыніца: «Твой Стыль»

Глядзець фота з веламарафону

Комментарии

Комментариев к записи: 5

  1. Юльчик at 19:47

    Фотографии замечательные. Мы бы с мужем съездили.
    Сколько участие стоит?

    Текст не читала — он на белорусском ? :(

    • votodef at 21:40

      Регистрация стоит 50 или 55 злотых в зависимости от выбранной дистанции.
      А текст, да, на белорусском))

  2. vitaut at 18:22

    Як далучыцца да Вас на наступны год? А то я «праляцеў» неяк. Казалі, што Вы яшчэ за месяц недзе абмеркоўвалі свой удзел.

    • source at 20:11

      в этом году еще можно

      13.05.2012 − Augustów
      W królewskim mieście
      3.06.2012 − Michałowo
      Dzika Puszcza
      24.06.2012 − Chełm
      Z Duchem Bieluchem
      8.07.2012 − Łomża
      Na krańcach Mazowsza
      21.07.2012 − Sopoćkinie — Białoruś
      Суседзi — Сапоцкін
      5.08.2012 − Sokółka
      Szlakiem Tatarskim
      15.08.2012 − Narewka
      W krainie żubra
      26.08.2012 − Suwałki / Szelment
      W krainie ozów
      9.09.2012 − Supraśl
      Duch Puszczy
      29.09.2012 − Mielnik
      Nad Bugiem

      Сборы обсуждаются на форуме.

  3. jil_ka at 13:28

    13 мая в 5 утра гродненская команда выезжает в Августов на второй этап Марафонов Кресовых. В автобусе еще есть места. Кто хочет составить компанию звоните Ване: 784-90-95

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика