Гарадзенскі ўзор ровараў адзначылі ў Пецярбурзе

18 сентября 2012 //

Праца гарадзенца Паўла Зайца заняла 3 месца ў конкурсе праектаў ровараў, які правёў партал Cardesign.ru пры дапамозе Санкт-Пецярбургскага гоначнага бюро.

У конкурсе ўдзельнікам было прапанавана намаляваць ровар у класічным стылі 30-40-х гадоў, які ідэальна ўпісаўся б у атмасферу папулярнага сёння твідавага велапараду.

Журы конкурсу, якое складаецца з кіраўнікоў і канструктараў гоначнага бюро, мела складанае заданне – выбраць пераможцу сярод 29 арыгінальных праектаў.

Гарадзенец Павел Заяц падзяліў 3 і 4 месцы з Уладзімірам Гражданавым. Журы гэтак пракаментавала ровар Паўла:

“Ідэя не новая, але добра пераасэнсаваная, лаканічная канструкцыя, бліжэй да галандскіх вытворцаў тыпу Vanmoof. Першае, што адразу кідаецца ў вочы — геаметрыя рамы, занадта скарочаная ў духу трэкавых ровараў, што, безумоўна, адаб’ецца на камфорце, а гэта адзін з асноўных параметраў для гарадскога ровара. Аксэсуары ў тэму і на сваім месцы. Прамое стырно, на наш погляд, варта карэктаваць, для фіксаванай перадачы яно прымальнае, але гэта ўжо хутчэй спартовы, чым гарадскі ровар. У цэлым, пасля некаторых змен гэта будзе годны ровар са сваёй аўдыторыяй пакупнікоў.

image

Усе працы конкурса «Ровар для твідавай гонкі»

Сяргей Апановіч, Твой Стыль, паводле cardesign.ru

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал ВелоГродно в Телеграм.

Комментарии

Комментариев к записи: 2

  1. Иван at 20:06

    Поздравляем!!!

  2. votodef at 20:16

    сразу видно, что товарищ дизайнер имеет весьма смутные представления об устройстве велосипеда ))

Обсуждение закрыто.

logo
Яндекс.Метрика