Узяў каля «Усходу», паставіў каля «Космасу». У Гродне адкрылі сетку велапракатаў

03 мая 2016 //

get_imgКаля Маладзёжнага цэнтра «Гродна» адкрылі новую сетку велапракатаў, створаную «Гроднааблкінавідэапракатам». Цяпер гарадзенцам і гасцям горада можна будзе ўзяць ровар у адным месцы, а вярнуць — у іншым, пiша Твой Стыль.

Адначасова ў горадзе адкрылася чатыры кропкі праката веласіпедаў: акрамя МЦ «Гродна» яны размешчаны таксама каля кінатэатраў «Кастрычнік», «Космас» і «Усход».

«Акрамя пракату ў нас распрацаваны маршруты, якія даюць магчымасць праехаць ад кінатэатра «Усход» па гістарычных мясцінах горада да кінатэатра «Космас» або «Кастрычнiк», і калі трэба, пакінуць там ровар. Кінатэатр «Чырвоная зорка» будзе базай, дзе будзе кафэ і паркоўкі для ровараў», — распавёў дырэктар «Гроднааблкінавідэапраката» Юрый Аляксей.

get_img (1)На сайце velostart.by ужо працуе сістэма анлайн-браніравання. Забраніраваць упадабаную мадэль ровара можна максімум за тыдзень і мінімум за 24 гадзіны. Па тэлефоне бронь можна будзе зрабiць максімум за 24 гадзіны і мінімум за 30 хвілін. Для заключэння дамовы арэнды неабходны пашпарт (патрабаванне: паўналетняя асоба).

Велапракаты створаны ў першую чаргу для моладзі і гасцей горада. Таксама яны папулярызуюць здаровы лад жыцця. Праект пракату распрацоўваўся сумесна са студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта.

get_img (2)Пракат пачне працу 1 мая. Пакуль для арэнды даступныя 42 ровара. У будучыні, калі праект сябе апраўдае, памер велапарка вырасце да 100 штук.   Час працы ўсiх пракатаў: з 9.00 да 22.00 без абеду і выхадных.

© Твой стыль

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика