Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня

25 апреля 2016 //

get_img (3)Гарадзенскім веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23 красавіка.

Праект, які распрацавалі актывісты веларуху, цалкам некамерцыйны і ствараўся на асабістым энтузіязме гарадзенцаў — ад аматараў для аматараў.

Гараж па вуліцы Жалезнай ахвяраваў адзін з гарадзенскіх вялаактывістаў Аляксандр Кірэй. Сваю машыну ён там даўно не ставіць, гараж доўгі час пуставаў, таму там і вырашылі размясціць майстэрню. Для веласіпедыстаў там ёсць практычна ўсё для рамонту: стойкі, ключы, помпы, а таксама слясарны інструмент і ціскі.

get_img (2)«У нашым гаражы можна будзе парамантаваць бясплатна ровар, а таксама атрымаць параду ад больш вопытных калег. Увесь сэнс у тым, што веласіпед чалавек рамантуе сам, а калі ўзнікаюць цяжкасці, то яму дапамагаюць. Назву свайму гаражу мы яшчэ не прыдумалі, спадзяемся, яна прыйдзе з часам», — распавядае адзін са стваральнікаў майстэрні Аляксандр Фядотаў.

get_img (4)Штодня ў майстэрні будзе дзяжурыць механік. Але каб прыехаць парамантаваць веласіпед, трэба будзе спачатку пакінуць заяўку ў групе «Велокухня в Гродно». Гэта патрэбна, каб дзяжурныя веламеханiкi ведалі, у які час прыедуць кліенты.

Падобных праектаў у Гродне яшчэ не было. Велакухня некалькі гадоў існуе ў Мiнску і карыстаецца там вялікім попытам. Гарадзенская ж майстэрня толькі пачынае працаваць і гатовая разглядаць розныя варыянты супрацоўніцтва. Стваральнікі велакухнi заклікаюць гарадзенцаў аддаваць непатрэбныя велазапчасткі, а таксама працоўныя прылады. Усё гэта ў будучыні спатрэбіцца веласіпедыстам.

get_img (6)У будучыні, каб прыцягнуць людзей, у веламайстэрні плануецца праводзіць профільныя мерапрыемствы і майстар-класаў.

© Твой стыль

zErlZBZkZCg

Комментарии

Комментариев к записи: 1

  1. uFolog at 22:12

    Очень отличная идея. Рад за наш Город,
    Спасибо хорошему человеку Александру
    заеду обязательно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика