У Гародні сустрэліся аматары роварных падарожжаў

25 марта 2015 //

IMG_2764-1Некалькі дзясяткаў гарадзенскіх аматараў роварнага турызму сустрэліся з падарожнікам Аляксеем Ландрэсам, які на ровары аб’ехаў больш за дзесяць краін. Сустрэча прайшла ў форме дыялогу, дзе прысутныя даведаліся пра спецыфіку роварнага турызму. Апроч выступу Аляксея на сустрэчы была прэзентавана міні-выстава паштовых марак прысвечаных роварам.

Сустрэча ў Гародні была арганізавана грамадскім аб’яднаннем „ВелаГродна” пры падтрымцы таварыства „Зялёная сетка”.

Міні-выставу паштовых марак па тэме «Не выдумляй ровара» прадставіў журналіст і калекцыянер Андрэй Мялешка. На экспазіцыі паказана гісторыя стварэння ровара, яго станаўленне і розныя спосабы яго выкарыстання. Цікавым экспанатам на гэтай высаве з’яўляецца старая гарадзенская паштоўка адпраўленая з гарадзенскага велазаводу ў пачаку ХХ стагоддзя. 16 старонак экспазіцыі паказваюць як можна выкарыстоўваць ровар: ён можа быць і спартовы, і паштовы, ён бывае на двух ці трох колах, на ім можна удзельнічаць на міжнародных спаборах ці падарожнічаць па Белавежскай пушчы. Па словах збіральніка — гэта толькі пачатак працы, што прысвечаны роварам на паштовых марках усяго свету.

IMG_2751-1

Падарожжы Аляксея Ландрэса з 2015 года будуць праходзіць па краінах Азіі. У красавіку ён паедзе на ровары ў вялікае падарожжа на паўтары гады. З чаго пачынаць роварныя падарожжы Аляксей распавёў радыё Рацыя: — Пачынаць вандроўкі варта з невялікіх адна-двухдзённых вандровак па Рэспубліцы Беларусь, а выязджаць у выходны дзень. З чаго пачынаць роварную вандроўку? Сядаем на цягнік, адпраўляемся, напрыклад, у Белавежскую пушчу ці ёсць яшчэ роварны маршрут „Валожынскі гасцінец”. З начоўкай адна-двухдзённая вандроўка, так вось мы атрымліваем досвед, збіраем аснаду, якая неабходная. Пару разоў з’ездзіць і зразумееце, што ў вас лішняе і чаго вам нехапае насамрэч. Пасля гэтага можна ўжо адпраўляцца ў дзесяцідзённую вандроўку, тыдзень-два па Украіне, Польшчы, Літве.

unnamed (1)1

Па матэрыялах: Радыё Рацыя
Больше фото тут

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика