Стажыроўка ў Еўрапейскай роварнай федэрацыі (Брусель)

09 марта 2016 //

LEUVEN-620x320Еўрапейскай роварная федэрацыя прапануе 6-месячную стажыроўку «Velo-city» — з сярэдзіны траўня па сярэдзіну лістапада 2016 года, аплочваемую згодна з бельгійскім заканадаўствам (751 еўра на месяц).

«Velo-city»міжнародная канферэнцыя, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў веласіпедаў, спецыялістаў па гарадскім планаванні і транспарце, інжынераў, мясцовых і рэгіянальных палітыкаў, сацыёлагаў, прадстаўнікоў гарадскіх улад, г.д.

У абавязкі інтэрна ўваходзяць:
— дапамога ў падрыхтоўцы «Velo-city»,
— удзел у камунікацыі «Velo-city» праз сацыяльныя сеткі,
— дапамога ў лагістыцы, рэгістрацыі і іншай арганізацыйнай працы, звязанай з канферэнцыяй,
— дапамога ў арганізацыі сустрэч (асабіста і анлайн) (расклад, замова харчавання і пражывання ўдзельнікаў і інш.),
— падтрымка каманды падчас вандровак (расклад, палёты, гатэлі, браніраванне і да т.п.),
— падтрымка каманды па разнастайных адміністратыўных задачах, інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:
— вольнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай, дадатковае валоданне адной з еўрапейскіх моў ёсць перавагай,
— навыкі івэнт-менеджменту,
— досвед міжкультурных зносін,
— валоданне MS Office (Word, Excel, PowerPoint, Outlook),
— здольнасць заўважаць дэталі і працаваць у сціслыя тэрміны,
— прыхільнасць каштоўнасцям федэрацыі.
Кандыдаты мусяць мець дазвол на працу ў Еўразвязе, медыцынскую і працоўную страхоўку.

Заяўка мусіць уключаць ліст пра намеры (каля 300 слоў), CV на ангельскай мове (максімум 2 старонкі). Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: z.kruchten@ecf.com (Zoé Kruchten). Тэма ліста — «Velo-city Internship May 2016». Дэдлайн — 21 сакавіка 2016 года.

Абраныя кандыдаты пройдуць інтэрв’ю ў Бруселі ў красавіку 2016 года.
Дадатковая інфармацыя — па тэл.: +32 2 880 92 74, е-мэйл: office@ecf.com.

Падрабязнасці — тут.

Источник: ОДБ Брусель

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика