У Мінску стартаваў бясплатны пракат веласіпедаў «Добры ровар»

15 июня 2015 //

1_3Апошнім падрыхтоўчым этапам праекта велаактывістаў і выпускнікоў Школы экалагічнага актывіста стаў запуск сістэмы рэгістрацыі і браніравання веласіпедаў, якія ўжо размешчаны на велапаркоўках у межах першага кальца сталіцы.

Для тых, хто хоча праехацца па Мінску на веласіпедзе ці вагаецца ў неабходнасці набываць сабе двуколавы транспарт, свае паслугі прадастаўляе «Добры ровар» — сістэма бескаштоўнага пракату, якой могуць скарыстацца ўсе асобы старэй за 18 год.

Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна зарэгістравацца на сайце «Добрага ровара», увёўшы свае кантактыныя дадзеныя, а таксама даслаць скан пашпарту на электронную скрыню: reg.bikecrossing@gmail.com, пасля чаго можна атрымаць доступ да сістэмы. Акрамя гэтага, на сайце прадстаўлены ўсе веласіпеды, што зараз ёсць у пракаце, і месцы іх знаходжання. Такім чынам чалавек можа загадзя выбраць найбольш прывабную для яго мадэль і забраніраваць яе ці знайсці найбліжэйшую велапаркоўку.

2_9

3_4

4_2

Прайшоўшы ўсе неабходныя працэдуры, наведвальнік атрымоўвае код ад замка і 12 гадзін, каб скарыстацца роварам і вярнуць яго на любую з парковак праз асабісты кабінет на сайце, пазначаючы, дзе канкрэтна ён яго пакінуў. З гэтага моманту веласіпед зноў даступны ўсім жадаючым.

Развіццё самаго праекта на гэтым не спыняецца. Па словах аднаго з арганізатараў пракату Кірыла Кудраўца, на сайце павінна з’явіцца карта, дадасца яшчэ большая колькасць веласіпедаў, а таксама якасныя фотаздымкі ці фотаўражанні ад паездак людзей.

«Зараз будуць праводзіцца працы, якія накіраваны на аптымізацыю ўсяго праекта, каб гэта было зручна візуальна і інтуітыўна для саміх карыстальнікаў. Мы будзем збіраць ідэі ад людзей, тое, што ім падабаецца ці не, і нейкім чынам падстрайвацца пад іх», — дадае ён.

Не забылі арганізатары паклапаціцца і пра бяспеку велатранспарту. Як зазначыў Кірыл, людзі самі могуць тэлефанаваць і паведамляць пра пашкоджанні альбо паломкі. Таксама час ад часу веласіпеды будуць правярацца на прадмет няспраўнасцяў. З гэтай нагоды «Добраму ровару» неабходныя валанцёры, якія змаглі б аб’язджаць паркоўкі з веласіпедамі праекта і аглядаць іх на месцы.

Крыніца: Беларускі Зялёны Партал

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика