Стартаваў беларуска-літоўскі праект па развіцці памежнага турызму

10 июля 2013 //

imageУ межах праекта прадугледжана стварэнне турыстыка-веласіпеднага маршрута “Мелавыя горы” ў Пышках і будаўніцтва веладарожкі ў Ашмянах.

Стартавая канферэнцыя прайшла сёння ў літоўская горадзе Бірштонас, піша belta.by.

Праект “Развіццё веласіпеднага турызму і турыстыка-інфармацыйнай сістэмы ў памежным рэгіёне Літвы і Беларусі” ў межах міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме Латвія-Літва-Беларусь падпісаны паміж Гродна і мэрыяй Бірштонаса.

Яго бюджэт каля 705 тысяч еўра, з якіх 280 тысяч засвоіць беларускі бок на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Веласіпедны маршрут “Мелавыя горы” агульнай працягласцю 30,5 км  у Пышках ужо распрацаваны.

Грунтовая веладарожка пачнецца ў раёне вуліцы Фестывальнай, пройдзе па правым беразе Нёмана, абміне форт №13, азёры Сінька і Зялёнка і ўздоўж Мелавых гораў вернецца на вуліцу Фестывальную.

Уздоўж маршрута з’явяцца альтанкі, месцы, дзе можна будзе распаліць вогнішча, лесвіцы – 12, так званых, малаабсталяваных месцаў для адпачынку.

Праект “Развіццё веласіпеднага турызму і турысцка-інфармацыйнай сістэмы ў памежным рэгіёне Літвы і Беларусі” падтрыманы яшчэ ў лістападзе 2011 года, але, з-за абсурдна забюракратызаванай беларускім бокам працэдуры нацыянальнага ўхвалення, рэалізацыя пачалася толькі сёння.

Усе працы павінны быць скончаныя да канца 2014 года.

Рэалізацыяй беларускай часткі праекта займаецца упраўленне фізічнай культуры , спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Ашмянскі райвыканкам і абласное аддзяленне ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз”.

Твой Стыль

Комментарии

Комментариев к записи: 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика