Раварысты з трох краін праедуць праз Гродна

15 июня 2013 //

image Транспамежны велапрабег “Еўропа без межаў” пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры.

Задачай велапрабегу з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблемы пераезду межаў на роварах, у асаблівасці да розніц у заканадаўстве і яго інтэрпрытацыі памежнікамі.

Траса будзе праходзіць праз такія мясцовасці як Беласток, Гродна, Вільня. Удзел у велапрабегу возьмуць 44 раварысты з трох краін: Польшчы, Беларусі і Літвы. Штодзень яны будуць праязджаць каля 56 кіламетраў.

Велапрабег стартуе 27 чэрвеня з Брэста. 2 чэрвеня раварысты даедуць да Гродна, дзе змогуць адпачыць і паглядзець горад. Адсюль накіруюцца ў Літву. Фініш запланаваны на 7 ліпеня ў Лідзе.

Першы міжнародны велапрабег арганізуюць Гарадскі цэнтр спорту і адпачынку (MOSiR) ў Мендзыжэцу Падляшскім (праз гэты горад пройдзе прабег), Агенцтва развіцця Мендзыжэца і пяць роварных клубаў з трох краін. Ідэю прабега падтрымаў вядомы беларускі раварыст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету 70-х гадоў Уладзімір Камінскі.

Падрабязную праграму велапрабегу глядзіце тут.

Твой Стыль

Комментарии

Комментариев к записи: 2

  1. walpurgis at 10:39

    почему на карте указан не официальный герб Гродно?

    • jil_ka at 19:42

      на этот вопрос Вам могут ответить лишь организаторы. а это не мы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика