Пяцідзённы велапаход па Беларусі (18.08-22.08.2010)

17 ноября 2010 //

1) Слонім. Раніца. Пачатак пахода. Тым хто прыедзе сюды, трэба памятаць, што гэта старажытны горад, ён мае невялічкі Стары горад і тут ёсць на што паглядзець. (Больш падрабязна па Слоніму: http://globus.tut.by/slonim/index.htm )

 

image

2) Ад Слоніма недалёка да Сынкавічаў. Тут знаходзіцца адна з двух беларускіх цэркваў абарончага тыпу (Другая – у Мажэйкава, Лідскага раёну). Царква ў Сынкавічах больш старажытная – пач. 16 ст. Від на яе трошкі сапсуе калакольня 19 ст., але і так яна выглядае велічна і змрочна.

image

3) На возеры Бяздоннае зрабілі першую стаянку на ноч. Возера з усіх бакоў забалочанае, таму, літаральна існуе пару падыходаў да вады. Але самае галоўнае, гэта тое, што яно далёкае ад цывілізацыі, таму шмат дроваў і наваколле не забруджаннае смеццем.

image

4) Івашкавічы. Руіны Пакроўскай царквы 19 ст. Такіх руінаў па Беларусі вельмі шмат…

image

5) Ружаны (Пружанскі раён Берасцейскай вобласці). У першую чаргу, Ружаны знакамітыя сваім палацам Сапегаў! На маю думку, самы прыгожы на Беларусі. (Больш падрабязна пра палац ды іншыя помнікі па спасылцы: http://globus.tut.by/ruzhany/index.htm )

 

image
6) Возера Паперня. Другая стаянка. Звычайна тут акдпачывае шмат турыстаў ды мясцовых, але гэтым разам нам пашанцавала – будні дзень ды прахладная вада – амаль нікога не было.

image

7) Косава (Івацэвічскі раён Берасцейскай  вобласці). Па-першае, тут трэба наведаць палац Пуслоўскіх (сяр.19 ст.)…

image

8) … па-другое, сядзібу-музей Тадэвуша Касцюшкі ды штучны паркавы ансамбль, вакол сядзібы. Усё зроблена ў 2004 годзе на амерыканскія грошы. Як ні як, пан Тадэвуш – герой вайны за незалежнасць ЗША!

image

9) У лесе паміж вёскамі Дубатава ды Грыўда знайшлі адмыслова зробленую ляснікамі турыстычную стаянку. Вельмі ўтульна і дровы назапашаны.

image

10) Трэці дзень сустрэў пахмурным надвор’ем.

image

11) Па дарозе на Жыровічы. Прыгожы лес.

image

12) Жыровічы. Месца паломніцтва праваслаўных вернікаў. Але і турыстам цікава…J

image

13) Альберцін. Прыгарад Слоніма. Сядзіба графаў Пуслоўскіх (1-ая пал. 19 ст.) Непадалёк сталі на апошні начлег, каб з самай раніцы паспець трапіць на “дызель”.

 

image
14) Рака Іса. Па дарозе сустракалі шмат рэчак: Зельвянка, Грыўда, Ружанка, Шчара ды інш. – кожная з іх непаўторная ды прыгожая.

image

15) Чыгуначны вакзал у Слоніме. Велападарожжа атрымалася  вельмі сафтовым, так як праехалі мы ўсяго 183 км. Але я атрымаў не меньшае задавальнення. Не заўсёды трэба штосці перамагаць і самому сабе штосці даказываць. Час ад часу можна проста адпачнуць. :)))

image

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика