Польскія раварысты далучацца да гродзенскай “Крытычнай масы”

19 апреля 2011 //

imageЗ  29 красавіка да 3 мая беластоцкі клуб “Эскапада” ладзіць транспамежны велапрабег па Гродзеншчыне.

 

29 красавіка, прыехаўшы ў Гродна цягніком, польскія раварысты возьмуць удзел у “Крытычнай масе”, якая традыцыйна ладзіцца ў апошнюю пятнiцу месяца.

На наступны дзень у праграме гасцей – вандроўка на Аўгустоўскі канал.

Завершыцца візіт польскіх раварыстаў 3 мая ў Белавежы.

Сябры клуба “Эскапада” наведаюць Беларусь у чацьвёрты раз. Папярэднія вандроўкі ладзіліся летась у Белавежскую пушчу супольна брэсцкім клубам “КалаБОК”.

Як паведамілі “Твайму стылю” ў клубе, у транспамежнай вандроўцы на роварах да пастаянных удзельнікаў — дзяцей, студэнтаў, пенсіянераў —  далучыцца  віцэпрэзідэнт Беластоку Аляксандр Сосна.

“Эскапада” спадзяецца завязаць сяброўскія сувязі з гродзенскімі раварыстамі і часцей прыязджаць у Беларусь.

«Твой Стыль»

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика