Пешаходна-роварны пераход у Кузніцы пачне працаваць у наступным годзе

09 декабря 2013 //

perahodСтане гэта магчымым ужо ў студзені 2014 года. Таксама польска-беларускую мяжу ў Кузніцы можна будзе перасячы на ровары.

Гэта поспех ініцыятара праекту — інтэрнэт-парталу Port Europa. Адкрыццё пераходу стала магчымым дзякуючы падтрымцы з боку падляшскага ваяводы Мацея Жыўны.

На тэрыторыі пераходу вядуцца апошнія працы, паведамляюць польскія СМІ. Перабудова пераходу каштавала 900 тысяч злотых (каля 300 тысяч долараў ЗША).

Пасля Кузніцы ў 2015 годзе пешаходным стане польска-беларускі пераход Палаўцы-Пясчатка. Найгоршая сітуацыя — на пераходзе ў Баброўніках. З-за шырыні моста цяпер там нельга зрабіць пешаходны пераход. Таму польскія чыноўнікі вядуць з беларускімі перамовы пра пабудову дадатковага моста.

Крыніца: Еўрарадыё

Комментарии

Комментариев к записи: 1

  1. source at 15:20

    Ура! :)
    На марафон можно будет своим ходом поехать.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика