Стаяў на святлафоры і насіў ровар: Мечыслаў Гой праехаў 25 км па Гродне і зафіксаваў праблемы веларуху

29 августа 2016 //

get_imgКанец працоўнага тыдня старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў з карысцю правесці для аматараў веларуху. Група з велаактывістаў, журналістаў, супрацоўнікаў ДАІ і чыноўнікаў. Больш за дзве гадзiны людзi ездзілі па горадзе і шукалі самыя праблемныя месцы, пiша «Твой Стыль«.

Каб пабываць у такіх месцах, Мечыслаў Гой папрасіў у актывістаў ВелаГродна стварыць маршрут. У выніку шлях па горадзе заняў больш за дзве гадзіны. За гэты час было зафіксавана вялікая колькасць праблем, якія перашкаджаюць развіццю веларуху ў горадзе.

Маршрут пачынаўся ад плошчы Леніна, ішоў па вуліцах Ажэшкі і Дзяржынскага на Дзевятоўку. Пасля на вуліцу Дубко, БЛК, Вясновую, Савецкіх Пагранічнікаў, Стары мост і заканчваўся у цэнтры горада.

«Я кожны дзень езджу на машыне і мне не відаць, што там у раварыстаў адбываецца. Каб мне разумець, якія праблемы ў веларуху, мне трэба было ўсё гэта адчуць. Усе бачаць, што веласіпедыстаў у горадзе становіцца больш і мы павінны ствараць умовы для добрай язды на ровары. Шчыра, я чакаў больш праблем па веларуху, але, як аказалася, не ўсё так дрэнна. Ёсць праблемы: не хапае разметкі, знакаў, а таксама паніжаных бардзюр, але ў цэлым аснова ўжо ёсць», — адзначыў старшыня.

get_img (9)

Першыя праблемы ў групы пачаліся яшчэ на вуліцы Ажэшкі — не было разметкі на веладарожцы, а таксама тлумачальнай таблічкі аб тым, каб пешаходы прытрымліваліся патрэбнага боку.

Далей пачаліся сур’ёзныя праблемы з бардзюрамі, у некаторых месцах яны даходзілі да 20 см, пры норме 0. Супрацоўнікі ДАІ  адзначылі, што бардзюрамі ўжо займаюцца.

get_img (1)

Адна з лепшых веладарожак у горадзе была зафіксавана на вуліцы Курчатава, падобныя цяпер імкнуцца рабіць у кожным новым мікрараёне горада. Як адзначыў Мечыслаў Гой, для гэтага вялікіх сродкаў укладаць не трэба, галоўнае мець жаданне і імкнуцца праектаваць усё загадзя.

Для веласіпедыстаў сумесная паездка са старшынёй па горадзе — вялікі крок наперад. Раней веладарожкі ў Гродне ствараліся без іх удзелу, але зараз такога ўжо быць не павінна. Кіраўніцтва горада паабяцала вырашаць праблемы веларуху разам і ў патрэбных момантах абавязкова звязвацца з актывiстамi.

«Маршрут распрацоўвалі з самымі праблемнымі месцамі. Вядома, не ўвесь горад аб’ехалі, але шмат паглядзелі. Прыемна, што мы ўпершыню паказалі праблемы людзям, якім гэта трэба было паказаць даўно, і не на паперы, а на яве. Калі з’яўляліся веладарожкі ў горадзе, з намі нават ніхто не раіўся, яны былі выкананы няўдала. Цяпер хочацца верыць, што такога больш не будзе», — сказаў прадстаўнік веларуху Аляксандр Фядотаў.

get_img (3)

У наступны раз велаактывiсты дамовіліся сустрэцца з кіраўніцтвам горада 22 верасня ў Дзень без аўтамабіля. Мечыслаў Гой даў слова, што начальнікі розных структур і аддзелаў гарвыканкама прыедуць на працу на роварах.

get_img (4)

get_img (15)

Больше фото в галерее

Комментарии

Комментариев к записи: 1

  1. Виктор at 09:59

    22 сентября предложите проехать на городских велосипедах, а не на горных. Впечатления будут ярче!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика