14.04 — Пакатушка “Па броварах на роварах”. Экскурсія па горадзе

08 апреля 2019 //
Паштоўка пачатку XX стагоддзя з выглядам на будынак гродзенскага піўзавода.

Веласіпедныя экскурсіі карыстаюцца вялікім попытам сарод гродзенцаў і гасцей горада. У гэтым годзе ў межах Фэсту экскурсаводаў мы запрашаем аматараў гісторыі на вясновыя пакатушкі, дзе можна будзе даведацца, якія напоі ўжывалі гродзенцы сто гадоў таму, дзе, як і кім яны вырабляліся.

Дата: 14 красавіка, нядзеля. Другая палова дня.

Працягласць каля 2 гадзіны / 5 км.

Праводзіць: Махнач Яўген.

Наяўнасць веласіпеда абавязкова. Без яго вы нас проста не дагоніце :)

Колькасць удзельнікаў абежавана.

Месца і дакладны час пачатку будуць асабіста паведамлены ўдзельнікам (20 чалавекам, якія зарэгіструюцца першымі).

Рэгістрацыя завершана.

Для тых, хто не трапіў ці не паспеў зарэгістравацца ВелаГродна арганізуе дадатковыя экскурсіі па дадзенай тэме на працягу году. Сачыце за навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках.

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні Фэста экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне.

Ідэя Фэста нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 9 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. За гэты час у Фэста з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі.

logo
Яндекс.Метрика