З нагоды акцыі #30daysofbiking («30 дзён на ровары») Hrodna.life распачынае фотаквэст для раварыстаў!
Цягам красавіка на сацыяльных старонках Hrodna.life і ВелаГродна будзуць публікавацца заданні. За іх правільнае выкананне ўдзельнікі квэсту будуць атрымліваць балы, а ў канцы месяца найлепшых удзельнікаў мы узнагародзім прыемнымі прызамі.
Больш за тое, разгадваючы заданні, вы даведаецеся шмат цікавага аб роварным руху ў Гродне.
Першае заданне ўжо апублікавана і датычыцца здымку на іллюстрацыі.
Што за заданні?
Вам трэба здагадацца, якое месца мы маем на ўвазе, паехаць туды і сфатаграфавацца там з роварам, апублікаваць фота з хэштэгамі #30dobgrodno #hrodnalife #Гродно
Ровар павінен быць бачны на фота!
Комментарии