7 квасавіка ідзем на прагляд фільма “Тандэмам праз пагранічча”

02 апреля 2019 //

У нядзелю, 7 красавіка, а 17.00, у Цэнтры гарадскога жыцця пройдзе паказ дакументальнага фільма “Тандэмам праз пагранічча”.

Два сябры: польскі беларус і беларускі паляк рушылі ў дарогу на роварах па польска-беларускім памежжы. Ровар даў ім магчымасць вярнуцца да каранёў і даў шанец адчуць прыгажосць нашай агульнай зямлі. Бо вядома: той, хто едзе павольна, бачыць нашмат больш…

Маладыя людзі шукалі, што аб’ядноўвае і што дзеліць абодва нашыя народы, што жылі і жывуць побач на гэтай зямлі, шукалі перавагі і недахопы Пагранічча. Ім было вельмі цікава, як прымуць іх сустрэтыя людзі і ці зразумеюць сэнс іх падарожжа?

Фільм “Тандэмам праз пагранічча” – гэта спроба адказаць на пытанне: чым ёсць польска-беларускае памежжа? 

Будзе таксама магчымасць пазнаёміцца з людзьмі, якія ў суседнім з намі Беластоку робяць знакаміты фестываль кароткаметражных фільмаў ŻUBROFFKA. Фестываль шмат гадоў будуе культурны мост паміж захадаімі і ўсходам, паміж поўначу і поўднем, на фестывальнай сцэне сутыкаецца энергія ўсіх бакоўе свету.

Запрашаем на вечар кіно ў нядзелю, 7 красавіка а 17.00

Уваход вольны.

Адрас: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Кірава, 3

Івэнт у ФБ

logo
Яндекс.Метрика