У мінскім Палацы спорту праходзіць міжнародная выстава мота і велатэхнікі. Сярод выстаўленых экспанатаў можна сустрэць рарытэтныя ўзоры з Гродна. Перш за ўсё гаворка ідзе пра матацыклы і ровары «Нёман», якія вырабляліся ў Гродне ў 1930-х гадах.
Гэтая тэхніка адразу набыла павагу не толькі ў жыхароў Заходняй Беларусі, але і іншых рэгіёнаў міжваеннай Другой Рэчы Паспалітай. На матацыклах з Гродна ездзілі супрацоўнікі польскай Дзяржаўнай паліцыі, афіцэры Войска Польскага.
Роварамі карысталіся многія жыхары вёсак і мястэчак Віленскага, Навагрудскага, Беластоцкага і Палескага ваяводстваў.
Уладальнік рарытэтных асобнікаў даваеннай польскай тэхнікі з беларускім мінулым Васіль Цярэшка (на здымку ніжэй) не хавае, што наперадзе яшчэ шмат працы, але першыя крокі зробленыя і важна, што гэтая старонка беларускай гісторыі адраджаецца.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал ВелоГродно в Телеграм.