У Мастоўскім раёне ДАІ “палюе” на раварыстаў

20 декабря 2012 //

imageУ Мастоўскім раёне супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі пачалі сапраўднае паляванне на раварыстаў. У мястэчку Луна за з’яўленне на дарозе на ровары былі аштрафаваныя два мясцовыя жыхары – адзін на 100 тысяч рублёў, іншы – на 300 тысяч. Пры тым міліцыянты не тлумачылі, што канкрэтна парушылі вяскоўцы.

Гаворыць грамадскі актывіст, луненскі краязнавец Лявон Карповіч: “Для нас гэта сапраўдны шок. Вясковыя людзі прызвычаіліся ездзіць на роварах круглы год, бо гэта сама зручны і танны транспартны сродак. Здаецца, ніякіх сезонных дадатковых абмежаванняў паводле правілаў дарожнага руху для перамяшчэння на ровары няма. Я глядзеў таксама афіцыйны сайт ДАІ, на ім таксама няма ніякіх новых пастановаў ці дадаткаў”.

Жыхары мястэчка Луна тэлефанавалі ў мастоўскую раённую ДАІ, але там ім нічога ўцямнага не растлумачылі – што менавіта парушаюць вяскоўцы на роварах.ПЦ Вясна

Комментарии

Комментариев к записи: 4

  1. source™ at 20:18

    ГЛАВА 20
    ДВИЖЕНИЕ НА ВЕЛОСИПЕДАХ И МОПЕДАХ
    153. Велосипедисту и водителю мопеда запрещается:
    153.4. двигаться по дороге в условиях снегопада и (или) гололедицы;

    • jil_ka at 22:21

      А снегопадом считается падение снега в данный момент? или наличие сугробов вчерашнего падения снега тоже учитывается?

  2. source™ at 09:39

    Ну по логике осадки в данный момент. А в мостах скорее всего за езду в гололед штрафовали, та как под снегом уже везде лед.

  3. Александр at 18:23

    С первым снегом езжу на зимней резине. Вопросов не возникает.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика