У Лідзе настаўнік збіў веласіпедыста

31 октября 2010 //

image Чалавек на ровары выехаў на пешаходны пераход ды патрапіў пад колы аўтамабіля «КІА», якім кіраваў настаўнік адной з лідскіх школаў. Замест таго, каб спыніцца, той паспяшаўся з’ехаць з месца здарэння, але ў хуткім часе вярнуўся, каб «замесці сляды».
Падзеі адбываліся па абедзе 28-га кастрычніка.
Па вяртанні на месца аварыі кіроўца падабраў люстэрка задняга віду, якое адарвалася ад машыны, ды зноў з’ехаў.
Схавацца, аднак, не ўдалося — у хуткім часе парушальніка затрымала міліцыя.
Па звестках гарадзенскай ДАІ, толькі 28 каcтрычнiка на Гарадзеншчыне пад колы аўтамабілістаў патрапілі два веласіпедысты.

Інтэрнэт выданне t-styl.info

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика