У Брэсце ствараецца мапа роварных парковак

06 июня 2011 //

imageБрэсцкія студэнты ініцыююць стварэнне віртуальнай мапы роварных дарог ды парковак горада. З праблемаю адсутнасці спецыяльных месцаў, дзе можна прыпаркаваць свой ровар, брэсцскія веласіпедысты змагаюцца ўжо не першы год.

Як адзначае студэнт ды адзін з ініцыятараў стварэння падобнай мапы Дзмітрый Босак, кожны берасцеец можа прыняць удзел у стварэнні мапы:

-Пакуль што гэта тэставы варыянт. Спачатку трэба выбраць месца, потым клікнуць па яму. Выбраныя кропки — гэта месцы, дзе знаходзяцца паркоўкі, веладарожкі. Кожны можа сам пазначаць нешта на мапе ці распавядаць сваім сябрам пра мапу.

Дзмітрый Босак таксама лічыць, што ровар  як сродак перамяшчэння па гораду стане больш актуальным, паколькі аўтааматарам ужо становіцца не па кішэні набываць паліва.

«Радыё рацыя»

Комментарии

Комментариев к записи: 1

  1. source at 12:53

    Надо и нам такую сделать
    Для этого мне нужны только координаты велопарковок

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика