Усё для веларуху: супрацоўнікі ДАІ з рулеткамі замерылі высокія бардзюры ў Гродне

24 августа 2016 //

get_img (10)Журналісты, велактывiсты і супрацоўнікі ДАІ 19 жніўня на роварах здзейснілі спецыяльны рэйд у пошуках высокіх бардзюр у занёманскай частцы горада. У выніку па маршруце «Янкі Купалы-Пышкі» ўдалося выявіць каля 30 месцаў, дзе бардзюр не адпавядаў нормам.  

Менавіта па ініцыятыве велактывiстаў і ДАI паніжаюцца бардзюры ў горадзе. Зараз ідзе збор дадзеных для чарговых змен.

«Змены ў інфраструктуры, камфортнай для веласіпедыстаў, праходзяць вельмі павольна. Галоўнае адкуль яны пачынаюцца — гэта свядомасць людзей, якія прымаюць рашэнне. Мы вельмі рады, што цяперашні склад кіраўніцтва ДАІ Гродна з першага года працы адгукнуўся на патрэбы веласіпедыстаў і ўсяляк садзейнічае развіццю велаінфраструктуры. Нядаўна было ўлічана наша меркаванне адносна магчымай забароны руху па мосце, а сёння адбыўся сумесны рэйд па высокіх бардзюрах», — адзначыла «Твайму Стылю» старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «ВелаГродна» Юлія Каляда.

get_img

Падобны рэйд супрацоўнікі ДАІ праводзілі яшчэ летась, але тады яны працавалі адны. У гэтым годзе вырашылі запрасіць журналiстаў i велаактывiстаў, бо зразумелі, што праблемы ёсць і іх трэба вырашаць разам.

У выніку дзве групы па пяць чалавек адправіліся ад універсама «Брэст» да Пышкоў, па дарозе фіксуючы парушэнні. У адной групы праблемы пачаліся ўжо каля аўтобуснага парка, у другой самы праблемны участак выпаў на вуліцу Паповіча. Там бардзюры перавышалі 20 см, хаця па нормах павінны наогул мець 0 см. Супрацоўнікі ДАІ, якія былі ў кожнай групе, распавялі, што ў старых правілах дапускаліся бардзюры 5 см, але ніяк не вышэй.

get_img (1)

У сярэднім бардзюры па маршруце мелі вышыню 14 см. Дзе-нідзе былі і згодныя з нормамі.

«Нашы супрацоўнікі таксама ездзяць на роварах і заўважаюць праблемы. На адной з сустрэч у гарвыканкаме кіраўніцтва горада і супрацоўнікi ДАІ абмяркоўвалі пытанні арганізацыі дарожнага руху. Было ўзнята пытанне веласіпедыстаў: іх у Гродне вельмі шмат, таму горад павінен прыстасоўвацца і да іх руху. Асаблiва востра стала пытанне высокіх бардзюр. Гэта не толькі праблема веласіпедыстаў, але і людзей з абмежаванымі магчымасцямі і мам з каляскамі. Так нарадзілася ідэя сумеснага веларэйду па праблемных пераездах», — адзначыў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік.

reid s gai velo bardur_-17

Вынікі праведзенай работы будуць адпраўлены ў камунальныя службы, якія павінны будуць ліквідаваць праблемы ў бліжэйшы час. Магчыма, такія рэйды велаактывiстаў і супрацоўнікаў ДАІ стануць рэгулярнымі.

Больш фота з першая акцыi ў галерэi. 

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика