Праблемы раварыстаў у Мінску

04 августа 2011 //

image Згодна з правіламі дарожнага руху, раварыстам у Беларусі забаронена перасоўвацца па праезджай частцы, інакш можна атрымаць штраф. Рух жа на ровары па ходніках дазволены, але ён замінае пешаходам.

Грамадскі актывіст, сябра Мінскага роварнага таварыства Уладзімір Валодзін, якога аштрафалі за язду па дарозе, падаў касацыйну скаргу ў суд Цэнтральнага раёна на рашэнне супрацоўнікаў ДАІ, але суддзя Аляксандр Хадановіч адхіліў яе. Па словах Валодзіна, пасля звароту ўва ўсе беларускія інстанцыі, ён накіруе сваю скаргу ў Сакратарыят Венскай Канвенцыі аб дарожным руху, бо лічыць, што трэба шукаць выйсце са становішча, у якім зараз знаходзяцца беларускія велааматары:

— На мяне наклалі мінімальны магчымы штраф – адну базавую велічыню, але тут важны сам прынцып. У цяперашняй рэдакцыі правілаў дарожнага руху, раварыстам, кажучы ў мяккай форме, забаронены рух па горадзе. Зараз я разглядаю думку, каб, прайшоўшы ўсе беларускія інстанцыі, спрабаваць звярнуцца ў Сакратарыят Венскай Канвенцыі аб дарожным руху – у той орган, які сочыць за выкананнем канвенцыі і прапанаваць яму выправіць нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасці з канвенцыяй. Венская канвенцыя кажа пра тое, што могуць быць веласцежкі, роварныя палосы выдзеленыя на дарозе. У сусветнай практыцы, у тым ліку ў міжнароднай канвенцыі, замацавана, што па ходніках на роварах, як правіла, не рухаюцца.

Па словах Валодзіна, такога драконаўскага абмежавання руху на ровары па дорозе не існуе ні ў адной краіне, а згодна з Венскай Канвенцыяй рух на ровары па ходніках увогуле забаронены.

Радыё Рацыя —

Комментарии

Комментариев к записи: 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика