Гродзенскі гарвыканкам абяцае веладарожкі ў новых мікрараёнах

01 ноября 2010 //

Падчас праектавання новых гродзенскіх мікрараёнаў Паўднёвы-2, Паўднёвы-4, Паўднёвы-5,  Грандзічы-1, Грандзічы-2, Грандзічы-3, уздоўж асноўных вуліц прадугледжаны дарожкі для ровараў шырынёй тры метры.

 

Пра гэта паведаміла Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскаага гарвыканкама на  пісьмовы зварот актывістаў веласіпеднага руху.

Іван Найдзёнаў, адзін з аўтараў звароту, паведаміў “ТС”:

Першы калектыўны ліст гродзенскія веласіпедысты пісалі яшчэ ў мінулым годзе.

Пасля гэтага была сустрэча ў гарвыканкаме і вусная дамова, што мы складзем  мапу, на якой пазначым месцы, дзе, на наш погляд, было б неабходна зрабіць дарожкі для ровараў.
Мапу мы аддалі яшчэ вясной, але на гэтым усё і скончылася.

Тады 13 кастрычніка актывісты пайшлі да Барыса Казялкова, падрыхтаваўшы пытанні  і кароткі  ліст, дзе ў пяці пунктах выклалі свае прапановы адносна прыстасавання гродзенскіх дарог для  ровараў.

Іван Найдзёнаў:

У нас атрымаўся вельмі  канструктыўны дыялог, Казялкоў  вельмі зацікавіўся, і, мы так  зразумелі, пра наш папярэдні візіт ён нават не ведаў.

Адразу ён даў адпаведныя даручэнні, і вось цяпер мы атрымалі афіцыйны адказ з упраўлення капітальнага будаўніцтва.

Ма рады вынікам, але гэта толькі маленькая перамога, адказ толькі на адно з пяці нашых пытанняў.

Таму мы спыняцца не збіраемся.

Патрэбныя не толькі дарожкі для ровараў, але і стаянкі, і не толькі ў новых мікрараёнах, але  ва ўсім горадзе.

http://t-styl.info/by/90/news/4469

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика