Запрашаем на Вікі-Weekend у Гародні

18 января 2015 //

wiki-weekend_Hrodna (1)24-25 студзеня аперацыя “Вікіфікацыя” пройдзе ў Гародні. Падчас сустрэчы навучымся пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпедыі, дадаваць фатаздымкі, засвоім разметку.

Карысталіся хоць раз Вікіпедыяй? А ці ведалі вы, што можна самім дадаваць артыкулы? Хочаце падзяліца сваімі ведамі або распавесці ўсяму свету пра сваю ініцыятыву? Не ведаеце, з чаго пачаць? Каманда “Фаланстэра” дапаможа! Станьце джэдаямі Вікіпедыі за адны выходныя!

Запрашаем Неабыякавых гарадзенцаў ды ўсіх апантаных ідэяй свабодных ведаў:

  • раварыстаў ды картографаў
  • гісторыкаў ды гарадзенскіх краязнаўцаў
  • эколагаў, грамадскіх актывістаў і НДАшнікаў
  • журналістаў, фатографаў ды мастакоў
  • юрыстаў, мовазнаўцаў ды гарадзенскіх знакамітасцяў
  • студэнтаў, бібліятэкараў, музейных працаўнікоў

План на выходныя:

Субота, 24га студзеня

12:00 – Сустракаемся з камандай Вікіфікатараў з “Фаланстэра”, знаёмімся. Уводзіны ў Вікіпедыю

12:30 – Абмяркоўваем “белыя плямы” Вікіпедыі пра Гародню і гарадзенцаў, складаем інтэрактыўную мапу артыкулаў да напісання

13:15 – Вывучаем асновы працы Вікіпедыі: стварэнне акаўнта, стварэнне накіда артыкула

15:00 – Сумесная вылазка/пакатушка па Гародні

Нядзеля, 25га студзеня

11:00 – Рэдагаванне ўласных артыкулаў, кансультацыі па тэхнічна-канцэптуальных пытаннях (вікі-разметка, шаблоны і катэгорыі, пераклады іншамоўных артыкулаў і спасылкі на іх)
12:30 – Падвядзенне высноў Вікі-Weekendу, узнагароджванне лепшага артыкула

Буду! Як рыхтавацца?

Каб паўдзельнічаць у падзеі, трэба запоўніць кароткую форму ўдзельніка.

Адрэса: вул. Будзёнага, 48а-63

Да сустрэчы!

Даведка:

Вікіпедыя – гэта найвялікшая ў свеце вольная энцыклапедыя. Кожны чалавек можа дадаваць артыкулы або ўносіць праўкі ва ўжо існуючыя. Існуюць раздзелы Вікіпедыі на розных мовах. Хаця беларусы найбольш часта чытаюць рускі раздзел, у нас існуе яшчэ цэлых два беларускіх раздзелы – афіцыйным правапісам і клясычным (тарашкевіцай).

«Вікіфікацыя» – гэта праект «Фаланстэра», скіраваны на папулярызацыю свободных ведаў, Вікіпедыі ды беларускай мовы. Мы імкнемся спрыяць павелічэнню кантэнту Вікіпедыі і актыўных ўдзельнікаў беларускага вікі-руху. У снежні мінулага года было зладжана даследванне супольнасцяў датычна развіцця Вікіпедыі.

Партнёры сустрэчы: МГА “Фаланстэр”, ГА «Цэнтр «Трэці Сектар«, Таварыства «Зялёная сетка».

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика