У Гродне адбылася апошняя сёлета акцыя раварыстаў

11 ноября 2010 //

Гродзенскія ўдзельнікі сусветнага веларуху закрылі сезон масавых заездаў. 29 кастрычніка адбылася апошняя сёлета іх акцыя. У арганізаванай калоне па вуліцах горада праехалі 60 чалавек.

Велапрацэсія стартавала ў самым цэнтры Гродна — на Савецкай плошчы. Апранутыя ў яркія камізэлькі, з ліхтарыкамі і сцяжкамі раварысты зрабілі вялікае кола праз Стары і Новы масты. Такім відовішчым спосабам прыхільнікі экалагічнага віду транспарта ўжо пяты год спрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да непрыстасаванасці гродзенскіх дарог.

“Хацелася б больш разумення з боку грамадства, што ровар у сучасным горадзе — гэта даволі зручны і ў многіх выпадках незаменны сродак перасоўвання. Ад таго, што шмат хто гэтага не разумее, пачынаюцца праблемы. Пачынаючы ад аўтамабілістаў, гарадскіх уладаў і пешаходаў”, — гаворыць валанцёр “Крытычнай масы” Аляксандр.

http://euroradio.by/by/1383/newsgrodna/55758/

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика