У Гародні прайшла першая Крытычная маса ў 2010 г.

05 августа 2010 //

У пятніцу, 26 сакавіка, адбылося адкрыццё сезону «Крытычнай масы». Крытычная маса — гэта глабальны рух за правы веласіпедыстаў, які праводзіцца больш чым ў 50 краінах свету.

Раней КМ праводзіліся неафіцыйна, але ў гэты раз ДАІ адмовілася забяспечваць бяспеку, спасылаючыся на тое, што трэба атрымаць дазвол ад гарвыканкаму.

Гарвыканкам даў афіцыйны дазвол на правядзенне Крытычнай масы на працягу ўсяго года. А ДАІ дапамагло арганізаваць бяспеку руху веласіпедыстаў і аўтамабіляў.

Нагадаем, што яшчэ ў мінулым годзе веласіпедысты напісалі ліст у ДАІ, каб іх спынілі штрафаваць за праезд па дарозе і стварылі веласіпедную інфраструктуру.

Па словах Івана Найдзенава, зараз гарвыканкам будзе вывучаць праблему веласіпеднай інфраструктуры, і спадзяецца, што гэтае пытанне будзе вырашанае станоўча.

«Твой Стыль».  31.03.2010

http://tstyl.fm/by/1/1/3077/

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика