У апошні заезд “КM” ў Гродне выехалі больш за 150 раварыстаў

30 мая 2011 //

Велаактывісты абышлі ўсе магчымыя бюракратычныя кабінеты, але так і не атрымалі дазвол на рух па аўтадарозе ў рамках вядомай сусветнай акцыі.

27 траўня ў Гродне прайшла юбілейная акцыя аматараў ровараў “Крытычная маса”. Заезд быў самы кароткі за ўсю 5-гадовую гісторыю веларуху ў Гродне: людзі праехалі па пешаходнай вуліцы Савецкай  да плошчы Леніна і вярнуліся.

Акцыя была апошняй.  ДАІ катэгарычна забараніла гродзенцам масава ездзіць на роварах па праезнай частцы. З’еўшы зубы на перапісках і прыёмах у чыноўнікаў, аматары ровараў думаюць пра іншыя фарматы мерапрыемстваў у абыход афіцыйных бар’ераў.

“Пайсці на ўмовы ДАІ ў рамках “Крытычнай масы” — гэта ўжо парушэнне прынцыпаў “Крытычнай масы”. Язда па тратуарах альбо, як нам прапаноўваюць, у лесапаркавай зоне абсалютна не адпавядае прынцыпам, якія існуюць ва ўсім свеце, — расказаў Еўрарадыё велаактывіст Павал. — Акцыі абавязкова будуць, але больш мэтавымі. Напрыклад, у нас ёсць праблема з бардзюрамі, з адсутнасцю веладарожак і веластаянак. Мы ўжо навучаныя: столькі год абабівалі парогі інстанцый! Штосьці будзе праводзіцца без узгаднення, калі гэта не патрабуецца. Тое, што патрабуе ўзгаднення, будзем узгадняць”.

Першая “Крытычная маса” адбылася ў 1992 годзе ў Сан-Францыска. З таго часу арганізаваныя заезды  раварыстаў з мэтай адстаяць права роўнасці на аўтадарогах сталі папулярнымі  больш чым у 300 гарадах.

См.фото:

https://velogrodno.by/

в альбоме участника и группы

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика