Падведзеныя вынікі конкурсу "Прыгоды на двух колах"

03 декабря 2010 //
imageПадведзеныя вынікі сумеснага конкурсу “Прыгоды на двух колах”, арганізаванага сумесна Інтэрнет-выданнем “Твой Стыль” і сайтам гродзенскіх раварыстаў.

Конкурс ладзіўся па двух намінацыяхна лепшы аповед і лепшы фотарэпартаж. У межах першай намінацыі быў дасланы адзін матэрыял. На лепшы фотарэпартаж прэтэндавалі 4 матэрыялы.

Па словах арганізатараў, малую актыўнасць раварыстаў можна патлумачыць тым, што адмысловых конкурсаў для іх у гродзенскім байнеце практычна не праводзілася, і большасць з іх не здолела адлюстраваць у матэрыялах свае шматлікія вандроўкі:

Гродзенскія раварысты насамрэч вельмі актыўныя off-line. З 2006 году пастаянна рэалізуецца ў нашым горадзе крытычная маса, якая па колькасці ўдзельнікаў увесь час расце. Ёсць розныя групы, якія ходзяць у паходы, ладзяць гэтак званыя велапакатушкі, і мне падавалася, што такой колькасці ёсць што сказаць і паказаць. Але, напэўна, яшчэ не прывучыліся сістэматызаваць і выкладаць на сайт хаця б здымкі, не кажучы пра аповеды, — мяркуе Юлія К., удзельніца веларуху і адна з арганізатарак конкурсу.

 

 

imageТ.ч., ў намінацыі на лепшы фотарэпартаж журы вызначыла як пераможцу фотаматэрыял карыстальніка Velika, які даслаў серыю здымкаў з падарожжа па ўкраінскіх Карпатах.

 

Аўтару адзінага аповеда “Первая «Критическая Масса» в Гродно. Личная история” карыстальніку Iogan’у журы прысудзіла адмысловы прыз “За ўклад у гісторыю КМ”.

У якасці прызоў пераможцы атрымаюць святло для ровараў.

Таксама арганізатары выказалі намер ладзіць конкурсы адмыслова для гродзенскіх раварыстаў і надалей, каб гэткім чынам падтрымліваць і прамаваць роварны гарадзенскі рух.

http://t-styl.info/by/96/news/4710

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика