“Крытычная маса” у Гродне. 25 сакавіка 2011

28 марта 2011 //

У Гродне прайшоў першы сёлета роварны прабег ініцыятывы “Крытычная маса”, у якім прыняло ўдзел каля 60-ці раварыстаў.

Сёлета яна супала з нацыянальным святам – Днём Волі. Яшчэ некалькі дзён таму, яснасці ня было, ці будзе санкцыянаваны прабег раварыстаў. Яшчэ адна адметнасць гэтага прабегу– значная колькасць прадстаўнікоў МУС ды гарвыканкаму на гэтым мерапрыемстве. Павал – валанцёр “крытычнай масы”, занепакоены будучыняй ініцыятывы, звязанай “такой апекай уладаў”.

— Дазваляючы правядзенне акцыі яны ўжо робяць “вялікую працу”, хоць на самой справе гэта не так. Яны маглі б, так як гэта было ў мінулыя гады, нейк па-сапраўднаму пасадзейнічаць. Усё пачалося з таго, што ДАІ сама запрапанавала свае паслугі ў плане суправаджэння і гэтак далей. А потым усё стала выглядаць інакш і цяпер гэты выглядае так, што калі яны даюць “дабро”, гэта, маўляў, ужо вялікая праца з іх боку.

“Крытычная маса” — непалітычная ініцыятыва, распаўсюджаная ва ўсім свеце. Яна прапагандуе здаровы лад жыцця. Парытэтны пачатак, на якім фармавалася ініцыятыва раварыстаў з падтрымкай прабегу па месту ДАІ заканчваецца, — лічаць прадстаўнікі “Крытычнай масы”. На думку валанцёраў, праз “такую апеку”, існуе пагроза рэйдарскага захопу гродзенскай уладай “Крытычнай масы”.

Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гродна.

Радыё Рацыя:

http://new.racyja.com/

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика