Гарадзенцам прэзентавалі дапаможнік для аматараў велападарожжаў

01 июня 2014 //

img_5804_rr_rr_veloГарадзенскім аматарам падарожжа на ровары быў прэзентаваны “Дапаможнік раварыста”. Як кажуць стваральнікі — гэта памятка з карыснай інфармацыяй для раварыстаў, вытрымкамі з правіл дарожнага руху, правамі і абавязкамі раварыстаў.

Сустрэча, на якой можна было атрымаць парады, як раварысту выжыць у горадзе адбылася ў офісе недаўна створанага грамадскага аб’яднання “ВелаГродна”.

Пра дапаможнік Беларускаму Радыё Рацыя распавядае адзін з яго стваральнікаў Міхаіл Волчак:

— Сам даведнік мае некалькі формаў. Адна з формаў – папяровая памятка. Другай форма — гэта файл, які можна спампаваць і глядзець, яшчэ ёсць інтэрнет версія, якая зараз знаходзіцца ў стане падрыхтоўкі.

Міхаіл Волчак таксама падзяліўся з гарадзенскімі раварыстамі досведам менскіх раварыстаў і распавёў плюсы і мінусы роварнай супрацы з дзяржаўнымі ворганамі ў сталіцы.

img_5722_rr_rr_velo

img_5832_rr_rr_velo

img_5804_rr_rr_velo

img_5742_rr_rr_velo

img_5839_rr_rr_velo

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика