«Дзень без аўтамабіля» прайшоў у Гродне

24 сентября 2012 //
imageМіжнародная экалагічная акцыя ладзілася ініцыятывай «ВелаГродна» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо чацвёрты раз. Гэтым разам яе адметнасцю стала наяўнасць «зялёных парковак».

Асноўным мерапрыемствам стаў велапрабег, што пачаўся каля 12 гадзін на беразе Нёмана. Яго пачатку з нецярпеннем чакала каля 50 удзельнікаў — роварных энтузіястаў розных узростаў.

Акцыя аб’яднала людзей неабыякавых да праблемы шкодных выкідаў у атмасферу: яны імкнуцца да пашырэння ровара не толькі ў якасці хобі, але перадусім як сродка перамяшчэння.

image

image

«Пакінь аўто, пасадзі дрэва!» – дэвіз сёлетняга мерапрыемства. Удзельнікамі акцыі сумесна з прадстаўнікамі ўлады была ўрачыста пасаджана кляновая алея.image

image

Заўважаны там і вядомыя творчыя асобы!image

За ажыццяўленне мараў актывістаў «ВелаГродна» аб «зялёнай будучыні» можна ўжо не хвалявацца :)image

Паехалі! Сёлетніх удзельнікаў – болей за пяцьдзесят.image

image

image

Пакуль што ёсць толькі прататып «зялёнай паркоўкі», але, магчыма, не за гарамі – і сапраўдныя, дзе людзі будуць паркаваць свае ровары ды адпачываць ад пешых прагулак.image

Асноўная мэта акцыі – хаця б раз у год звярнуць увагу грамадскасці на якасць паветра у гарадах, напомніць аб праблемах, якія нясе з сабою аўтатранспарт. Усім яго ўладальнікам прапануецца хаця б на дзень адмовіцца ад яго выкарыстання.

У мінулым годзе дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў Гродне на 350 тон скараціліся выкіды забруджваючых рэчываў у паветра, канцэнтрацыя вуглекіслага газа знізілася на 8%.

Традыцыя праводзіць «Дзень без аўтамабіля» нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі; Беларусь далучылася ў 2008.

Фота аўтаркі

Вольга Юрэвіч, Твой Стыль

Видеорепортаж от Белсата

Комментарии

Комментариев к записи: 3

  1. gei at 18:33

    было очень клево. спасибо всем за компанию. вот только фото не знаю как на сайт добавить

  2. jil_ka at 23:27

    по теме

    http://grodnonews.by/ru/0/13038/news

    http://autogrodno.by/content/view/3231/1/

    http://gaigrodno.by/?left=%CD%EE%E2%EE%F1%F2%E8&lang=rus&id=12513?left=%CD%EE%E2%EE%F1%F2%E8

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика