Аляксандр Сосна: У Гродне супрацьтанкавыя бардзюры

03 мая 2011 //

Другая ў гэтым сезоне “Крытычная маса” ладзілася ў Гародні 29 красавіка. Гэтай акцыяй раварысты ўшанавалі памяць гарадзенкі Святланы, якая за два тыдні да гэтага на ровары трапіла пад колы тралейбуса.

На гэты раз раварыстам не дазволілі рухацца па праезджай частцы дарогі, і яны былі вымушаны ехаць па тратуары. Нягледзячы на гэта, людзей сабралася шмат – каля 140 чалавек.

Упершыню на гродзенскую “Крытычную масу” завіталі польскія госці – 12 раварыстаў з клуба “Эскапада”. У ім прымаюць удзел людзі рознага ўзросту і прафесій – студэнты, бізнэсмэны, працаўнікі мытні, рабочыя. Кіраўнік клуба Юрэк Такаюк падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў гродзенскай “Крытычнай масе”.

 

Юрэк Такаюк пра гродзенскую «Крытычную масу» by t-styl

Разам з удзельнікамі “Эскапады” да гродзенскай “Крытычнай масы” далучыўся і віцэ-мэр Беластока, Аляксандр Сосна. Яго здзівілі ўмовы, ў якіх вымушаны ездзіць гродзенскія раварысты.

Аляксандр Сосна пра ўмовы для раварыстаў у Гродне by t-styl

Сапраўды, гродзенскія тратуары не прыстасаваны для руху на ровары. А адсутнасць у горадзе веладарожак хвалюе гродзенскіх раварыстаў ужо даўно. Ці існуе такая праблема ў Беластоку, распавёў Аляксандр Сосна.

Аляксандр Сосна пра веладарожкі ў Беластоку by t-styl

 

У мінулай “Крытычнай масе” абяцаў узяць удзел кіраўнік аддзелу агітацыі і прапаганды гарадзенскай ДАІ Яўген Дудко. Разам з гродзенскімі раварыстамі ён сапраўды праехаў увесь маршрут, праўда, на аўтамабілі.

Нягледзячы на свой сацыяльны статус, віцэ-мэр Беластока Аляксандр Сосна рэгулярна прымае ўдзел у “Крытычнай масе” у сваім горадзе. Акрамя таго, кожны вечар праязджае на ровары 30-40 км і нават на працу ездзіць не на аўтамабілі, а на ровары.

Аляксандр Сосна пра ўдзельнікаў польскай «Крытычнай масы» by t-styl

 

Пасля Гародні польскія раварысты наведалі Аўгустоўскі канал, і накіраваліся ў Белавежскую Пушчу.

Крыніца «Твой Стыль»

 

Больш інтэрвью з гасцямі міла прадстаўлены сайту velo.grodno.net інтэрнэт выданнем «Твой Стыль»:

Александр Сосна (зам.предс.Белостока). Интервью после Критической Массы 29 апреля 2011г. by VELO Grodno

Юрэк Такаюк (предс.клуба Эскапада). Интервью после Критической Массы 29 апреля 2011г. by VELO Grodno

 

Pozdrowienia z Polski:

Jurek (05 траўня 2011, 08:41)

Калегі з Гродна!- дзякуем Вам за запрашэнне нас да Сябе. Цяпер мы разам будзем змагацца за правы веласіпедыстаў на нашых дарогах.Шчыра спачуваем сям’і і сябрам Святланы. [`] Hе дазволім забіваць нас безабаронныx, таму што мы выбралі ровар! Польшча з’яўляецца таксама краінай павышай рызыкі для веласіпедыстаў. Мы павінны вучыць кіроўцаў што раварыст таксама чалавек! Сардэчна запрашаем у Беласток! — Велоклуб «ESKAPADA» www.eskapada.podlasie.pl

Basia (05 траўня 2011, 00:00)

Dla mnie ten rajd rowerowy był pełen pozytywnych emocji i wiary w dobro człowieka.Potwierdziło się to,że w przyjaźni nie chodzi o to,by mówić jednym językiem,mieszkać w tym samym mieście, czy kraju,chodzić do tej samej szkoły…Mam nadzieję,że nasza Przyjaźń rozkwitnie.Niech pozostaną po wspólnie przeżytych chwilach najważniejsze z pamiątek- serce otwarte na drugiego człowieka.Pamiątki giną, pamięć zostaje. Gorąco Pozdrawiam Wszystkich (a Jurę, który pomagał mi pchać rower na górę informuję,że przeżyłam i mam się dobrze :-)!!!)Do zobaczenia!

JANUSZ (03 траўня 2011, 23:21)

Cudne miasto, piękny kraj, życzliwi ludzie. Dzięki ich życzliwości i spędziłem tam wspaniały weekend. Grodno — Kanał Augustowski — Grodno — Odelsk — Cichawola — Kamieniuki — Cichawola — Białowieża. Dziękuję za Wasze zaangażowanie. Dzięki Waszemu zaangażowaniu były to wspaniałe chwile na wschodnich ziemiach. Podziękowania dla Wani i jego żony, Jurka, Aleka, Władysława oraz Bogdana i jego brata z Odelska za wspaniałe przyjęcie nas na Grodzieńszczyźnie. POZDROWIENIA z POLSKI i do zobaczenia na rowerowym szlaku.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

logo
Яндекс.Метрика