Адкрыццё веласезона ў Гродне перанесена на травень

26 апреля 2013 //

imageДа мінулага года гарадзенскія веласіпедысты штогод адкрывалі сезон, нагадваючы аўтамабілістам і пешаходам аб сваім відзе транспарту. У гэтым годзе гарвыканкам адмовіў у правядзенні велапрабегу 26 красавіка ў сувязі з парушэннем Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

У лісце, тлумачачы афіцыйную прычыну адмовы, чыноўнікі спаслаліся на частку 4 артыкула 5 Закона:

“Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства падаецца ў пісьмовай форме не пазней чым за 15 дзён да мяркуемай даты правядзення масавага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў падачы заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства…”

Юрыдычна гарадскія ўлады маюць рацыю, па той прычыне, што арганізатары масавага мерапрыемства падалі заяву не за 15 дзён, а за 11. Аднак некаторыя падрабязнасці гэтай гісторыі прымушаюць задумацца аб тым, ці не з’явілася гэтая прычына толькі адпіскай.

image

 

Па словах аднаго з арганізатараў велапрабегу Івана Найдзёнава, да падачы пісьмовай заявы ўсе ўмовы мерапрыемства, у тым ліку і дата, былі вусна ўзгодненыя папярэдне ва ўсіх неабходных дзяржаўных інстанцыях.

26 красавіка мы планавалі адкрыць штогадовы веласезон: праехаць арганізаванай калонай па горадзе. Падалі заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства ў Гарвыканкам. Аднак праз тыдзень, калі я зайшоў даведацца пра навіны, мне сказалі, што УУС Гродзенскага гарвыканкама адмовіла нам па той прычыне, што адзін з арганізатараў велапрабегу калісьці прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Калі ж я атрымаў афіцыйны адказ, у ім была зусім іншая прычына”.

Велаактывістам парэкамендавалі падаць новую заяўку, выключыўшы са складу арганізатараў чалавека, які мае адміністрацыйнае правапарушэнне.

Адна з арганізатарак велапрабегу Юлія Каляда, мае свой погляд на сітуацыю, якая склалася.

Я не ведаю такога артыкула ў заканадаўстве, які б забараняў чалавеку з адміністрацыйным правапарушэннем быць у складзе аргкамітэта масавага мерапрыемства.

Па-мойму, рашэнне Гродзенскага гарвыканкама хутчэй звязана з тым, што 26 красавіка ў горадзе могуць праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя з памяццю аб Чарнобыльскай аварыі. Гарадскія ўлады не захацелі ў гэты дзень займацца яшчэ і веласіпедыстамі, вось і знайшлі прычыну адмовіць.

Улічваючы той факт, што, з некаторымі з заяўнікаў сустракаліся прадстаўнікі міліцыі для правядзення прафілактычнай гутаркі, афіцыйна прадстаўленая прычына адмовы ў лісце для мяне выглядае абсурдна”.

У адпаведнасці з гэтай акалічнасцю была абраная новая дата 10 мая і пададзеная новая заяўка. Аднак арганізатары сумняюцца ў тым, што мясцовыя ўлады дадуць правесці велапрабег і ў гэты дзень.

Іван Найдзёнаў:Мы не можам цягнуць з адкрыццём, так як адкладаць далей ужо няма сэнсу.

Наша мерапрыемства арыентавана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да такога віду транспарту, як ровар. Мы хочам, каб пешаходы, ДАІ і аўтаўладальнікі былі гатовыя да таго, што хутка на дарогах і тратуарах з’явіцца вялікая колькасць ровараў”.

Твой Стыль

Комментарии

Комментариев к записи: 10

  1. укпи at 09:54

    Как будто первый день здесь живёте.
    Сами же облажались со сроком и оставили им возможность за это уцепиться.

  2. Ярослав at 18:29

    Я бы на свой страх и риск рискнул бы поехать с Брагином и его усами)
    И вас приглашаю это сделать.

  3. walpurgis at 10:39

    Часть 4 статья 5
    «Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия…»
    Часть 7 и 8 статьи 5
    «Срок подачи заявления исчисляется со дня его регистрации в местном исполнительном и распорядительном органе.
    Организаторам массового мероприятия не может быть отказано в приеме заявления, если оно оформлено в соответствии с частью пятой настоящей статьи и подано в срок, установленный частью четвертой настоящей статьи.»

    • jil_ka at 01:18

      я еще раз говорю. что велопробег и его дата были устно согласованы со всеми структурами, иначе мы бы не подавали заявление.

      главная причина отказа — дата, совпавшая с ЧАЭС. это не нами придумано, об этом было заявлено некоторыми людьми, имеющими отношение к отказу. тут прицепились к сроку подачи, но часть ст.5 могла быть любая другая.

      лучше бы вы участвовали в организации, а не статьи в комментах писали.

  4. Giantman at 21:51

    Таталітарная краіна, што ж вы хацелі — ўсе павінны ціха сядзець па хатах і не рыпацца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика