29 октября Критическая масса №8

26 октября 2010 //
image29 кастрычніка гродзенскія раварысты, удзельнікі крытычнай масы плануюць закрыццё сезону.

Гэта будзе такое афіцыйнае закрыццё, узгодненае з гарадскімі ўладамі і суправаджэннем ДАІ, — тлумачыць адзін з удзельнікаў крытычнай масы Іван Найдзёнаў. — Выезд будзе ўвечары, таму будзем прычапляць ліхтарыкі, возьмем сцяжкі – усё як звычайна. Мяркую, пры добрым надвор’і чалавек 80 збярэцца.

 

Выязджаць раварысты плануюць з Савецкай плошчы а 19 гадзіне. Абмяркоўваючы закрыццё сезону на гродзенскім форуме, не ўсе ўдзельнікі пагаджаюцца з апошнім выездам у канцы кастрычніка – калі будзе дазваляць надвор’е, крытычная маса будзе арганізоўвацца і пазней.

Пачынаючы ад сакавіка, крытычная маса ў Гродне ладзілася штомесяц. З гэтага году мерапрыемства ладзіцца афіцыйна – са згоды гарадскіх улад і ў суправаджэнні машын ДАІ. крыніца: t-styl.info

маршрут

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

banner
Яндекс.Метрика